Акцыі салідарнасці праходзяць штодзень

19/05/2009

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" штодзень праводзяць некалькі акцый салідарнасці з палітзняволенымі.

Сёння актывісты кампаніі выйшлі на адну з вуліц Мінска. Каля двух дзясяткаў маладых людзей выстраіліся ўздоўж дарогі ў ланцуг с партрэтамі Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзімера Асіпенкі.

У тый жа час прайшла акцыя салідарнасці ў Салігорску. Некалькі актывістаў кампаніі Прайшлі па цэнтральным вуліцам горада паклаўшы рукі за галовы з партрэтамі палітвязняў на грудзях.

Акцыі прайшлі без затрыманняў.

Нагадаем, што адзін з палітвязняў, Мікалай Аўтуховіч, ужо 33 дні трымае ў ізалятары галадоўку пратэсту. Ён патрабуе ў найкароткія тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць яму, а таксама падследным па гэтай справе Ўладзіміру Асіпенку і Юрыю Лявонаву меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

 

www.europeanbelarus.org