Напярэдадні Дня Салідарнасьці ў Бярозе зьявіліся партрэты зьніклых дзеячоў.
У мястэчку Бяроза зьявіліся дзясяткі партрэтаў беларускіх дзячоў і журналіста, што зьніклі па палітычных матывах: Ганчара, Завадзкага, Красоўскага і Захаранкі.
Партрэты былі разьлеплены на тумбах для аб’яваў, слупах ды сьценах дамоў.
Акрамя таго, горад быў упрагожаны бел-чырвона-белымі стужкамі — сымбалямі беларускае свабоды.
Прэс-служба МФ