Знічы салідарнасці запалілі каля царквы Усіх Святых у Менску

16/11/2009

Напярэдадні Дня салідарнасці актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі сімвалічную акцыю на вуліцы Каліноўскага ў Менску.

Маладыя апазіцыянеры выклалі са знічоў лічбу «16» насупраць царквы Усіх Святых і бязвінна забітых.

Запаленыя знічы былі бачны аўтамабілям, таксама акцыяй зацікавіліся мясцовыя жыхары, якія выказалі падзяку моладзі, калі даведаліся, з якой нагоды праводзіцца акцыя.

Нагадаем, што Дні салідарнасці ў Беларусі праходзяць 16 чысла кожнага месяца ў памяць пра зніклых у Беларусі лідэрах апазіцыі і журналісце, а таксама з патрабаваннем вызваліць з турмаў палітычных вязняў і спыніць пераслед іншадумцаў, павдамляе сайт «Хартыi`97».