Бяроза: партрэты палітвязьняў у Дзень Салідарнасьці (фота)
Актывісты суполкі "Маладога Фронту" ў Бярозе разьляпілі па вуліцах гораду партрэты беларускіх палітзьняволеных — маладафронтаўца Арцёма Дубскага, прадпрымальнікаў Аўтуховіча й Асіпенкі.
Акрамя таго, у памяць пра бясьсьледна зьніклых грамадзкіх дзеячоў, у горадзе былі вывешаны ўлёткі зь гісторыяй іх палітычнай дзейнасьці і таямнічага выкраданьня.
Прэс-служба МФ