Акцыя на Нямізе: Свабоду палітвязням!

16/02/2008

Для апазіцыйнай моладзі стала ўжо традыцыяй штомесяц 16 чысла выходзіць на цэнтралныя вуліцы Мінска і нагадваць пра тое, што ў нашай краіне ёсць палітычныя вязні — людзі, якія знаходзяцца за кратамі з-за сваіх поглядаў і перакананняў.

Сёння Дзень Салідарнасці пачаўся на перакрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі Вал. Маладзёжныя актывісты сталі ў ланцуг і разгарнулі партрэты Андрэя Кіма, Аляксандра Здвіжкова і Аляксандра Казуліна. Акцыя пачалася ў 16 гадзін і працягнулася каля 15 хвілінаў.

 

Рух «Джынс за свабоду»