Упершыню Дзень Салідарнасьці з палітвязьнямі і семьямі зьніклых палітыкаў, што адбываецца кожны месяц 16-га чысла а 20-й гадзіне на цэнтральнай плошчы Салігорску, адбыўся бязь пільнага нагляду міліцыянтаў. Акцыя як і звычайна доўжылася 15 хвілін. Удзел у акцыі прыймала выключна моладзь. У рукох яны трымалі партрэты былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.
Парактычна кожная «16-ка» у Салігорску мае свае асаблівасьці. Цікавай адметнасьцю цяперашняй акцыі была адсутнасьць пільнага нагляду за ўдзельнікамі акцыі з боку супрацоўнікаў сілавых структур. У адрнозьненьні ад мінулага Дня Салідарнасьці, калі ўдзельнікаў «ланцугу неабыякавых» міліцыянты практычна ўзялі ў кола, здымалі на відэа, запужвалі і нават некаторых абражалі, то 16 лютага на плошу ня выйшаў не адзін міліцыянт. Недалёка ад плошчы ўсё ж такі знаходзілася адна міліцыянтская машына, што аднак ніяк не замінала ўдзельнікам акцыі.
Нагадаем, што ўжо больш за два гады салігорцы выходзяць на плошчу з партрэтамі палітвязьняў і зьніклых палітыкаў. Аналягічныя акцыі штомесяц 16-га чысла адбываюцца па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Пад ціскам грамадзкасьці, Эўрапэйскіх структур і ЗША за апошні месяц зь беларускіх вязьніц былі вызвалены 5 палітвязьняў, сярод якіх лідэры Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч, прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў, а 15-га лютага быў вызвалены і палітык Андрэй Клімаў. Аднак да цяперашняга моманту за кратамі знаходзіцца палітык Аляксандар Казулін, журналіст Аляксандар Зьдзьвіжкоў і моладзевы актывіст Анрэй Кім.
Прэс-служба салігорскага МФ