Пяцьдзесят чалавек з запаленымі сьвечкамі й партрэтамі Ірыны Казулінай стаялі паўгадзіны ля капліцы Менскіх могілак.
Ушанаваць памяць жанчыны, якая самааддана змагалася за свайго мужа, за ягонае вызваленьне, прыйшлі бабруйскія палітыкі, грамадзкія дзеячы ды простыя людзі.
Заўтра ў Магілёве а 17-й гадзіне ў касьцёле сьвятога Станіслава адбудзецца імша за супакой душы Ірыны Казулінай і вызваленьне Аляксандра Казуліна. Імшу замовілі сёньня магілёўскія палітыкі.
Радыё Свабода