Эўразьвяз ды Рада Эўропы абмеркавалі сёньня тэму перасьледу беларускімі ўладамі апазыцыі напярэдадні маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбараў. Эўрапейскія арганізацыі зрабілі з гэтай нагоды адмысловыя заявы, у якіх прыводзяцца дэталі парушэньня выбарных правоў напярэдадні галасаваньня 19 сакавіка.
Аўстрыя, якія цяпер старшынюе ў ЭЗ, выступіла з заявай адносна стабільнага пагаршэньня сытуацыі ў Беларусі, чый цяперашні лідэр Лукашэнка імкнецца захаваць уладу і стаць прэзыдэнтам трэці раз запар.
Эўразьвяз і Рада Эўропы асудзілі арышт лідэра беларускай апазыцыі Вінцука Вячоркі і назвалі яго чарговым доказам таго, што рэжым Лукашэнкі ня хоча гарантаваць грамадзянам асноўныя ўмовы для вольных і празрыстых выбараў.
Радыё Свабода