У Францыі салідарныя з беларускімі палітвязнямі

27/03/2006

26 сакавіка ў Парыжы па закліку французскай асацыяцыі «Беларускія перспектывы» адбылася акцыя салідарнасці ў падтрымку тысяч беларусаў, што выйшлі на вуліцы Мінска ў гэты дзень. Каля сотні грамадзян Францыі, Беларусі і Украіны, студэнтаў, інтэлектуалаў і праваабаронцаў, сабраліся на плошчы каля Цэнтра Пампіду, каб выступіць супраць шматлікіх фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і арыштаў удзельнікаў акцыі пратэсту.

Удзельнікі мітынгу заявілі: «Мы глыбока шакіраваныя жорсткасцю дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі падчас разгону маніфестантаў у Дзень Волі. Мы атрымалі шматлікія фота- і відэаматэрыялы, а таксама вусныя сведчанні з месца падзей. Яшчэ да пачатку выбараў, мы пачулі заявы беларускіх улад, каторыя абвінавачвалі апазіцыю ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перевароту. Учора мы ўбачылі, як лавіна дзяржаўнага насілля абвалілася на людзей з кветкамі ў руках. Тут, у Францыі, мы прывітаем адвагу ўсіх тых, хто пазнаў праследаванні, хто быў пабіты, паранены ці затрыманы да і пасля выбараў, каторыя нельга прызнаць свабоднымі. Мы ваказваем гэтым людзям сваю падтрымку, а таксама іх родным і блізкім, з каторымі мы падзяляем трывогу і боль.»

Больш сотні подпісаў было сабрана пад петыцыяй да беларускіх кіраўнікоў, дзе асуджаюцца насілле і жорсткасць у адносінах да беларускіх грамадзян, каторыя выказалі свой пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Хартия-97