Бжазінскі: «Найважнейшым на саміце G8 будзе пытаньне Беларусі»

28/04/2006

У інтэрвію расейскай газэце «Время новостей» амэрыканскі палітоляг, былы дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Зьбігнеў Бжазінскі зазначыў, што найважнейшым на ліпеньскім саміце «вялікай васьмёркі» будзе пытаньне Беларусі.

«Мы назіраем поўную адсутнасьць дэмакратыі ў апошняй дыктатуры Эўропы. Гэта выклікае сур’ёзную заклапочанасьць ЗША. Адначасна трывожыць нас і роля Расея, бо яна дае падтрымку Беларусі», — сказаў у інтэрвію расейскай газэце амэрыканскі палітоляг.

На думку Зьбігнева Бжазінскага, пытаньне разьвіцьця дэмакратычных інстытутаў у Эўропе мае быць пастаўлена на ліпеньскім саміце васьмёркі максымальна сур’ёзна.

 

Радыё Свабода