Акцыя ў абарону палітзняволеных на Кастрычніцкай плошчы

29/05/2006

26 траўня на Кастрычніцкай плошчы Менску адбылася акцыя ў абарону палітвязьняў, удзел у якім прынялі актывісты «Маладога Фронту».

А 20-гадзіне, негледзячы на моцны дождж, некалькі дзясяткаў чалавек сталі з партрэтамі асуджаных на 15 сутак лідэраў «Маладога Фронту» Зьміцера Дашкевіча й Артура Фінькевіча. Мэтай акцыі стала прыцягненьне увагі да крымінальнай справы супраць маладафронтаўцаў і цынічнага арышту лідэраў «Маладога Фронту».

Прэс-служба «Маладога Фронту» не паведамляе аб затрыманьнях.

 

Хартия-97