На пяты дзень у моладзевай галадоўцы ўдзельнічае 36 чалавек

01/06/2006

У пятніцу да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў далучыліся актывісты жодзінскага Маладога Фронту Сяржук Гудзілін, Яўген Ваўкавец, Павал Карэнюхін, а таксама менскі маладафронтавец Кірыл Шымановіч.

Такім чынам у галадоўцы, распачатай салігорскімі маладафронтаўцамі, прымаюць удзел ужо 36 чалавек: восем у Салігорску, трынаццаць у Менску, сем у Гародні, сем у Жодзіна й адзін Кіеве.