Сябры салігорскага «Маладога Фронту» зьдзейсьнілі акцыю ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча

21/09/2006

Сёньня сябры салігорскага «Маладога Фронту» зьдзейсьнілі акцыю ў падтрымку палітзьняволеннага Зьмітра Дашкевіча.

Лідэр МФ быў арыштаваны 15 верасьня і зараз знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Яго абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраваннай арганізацыі (193 ч.1). Гэта ты самы артыкул крымінальнага кодэкса па якім судзілі актывістаў «Партнэрства». Згодна яму Зьмітру пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі.

Сёньня на цэнтральным пляцы горада сабраліся прадстаўнікі моладзевага дэмакратычнага руху каб выказаць Салідарнасьць зь лідэрам Маладога Фронту. Людзі цягам 15 хвілінаў трымалі ў рукох партрэты Дашкевіча.

«Мы ведаем, наколькі важна адчуваць падтрымку сяброў, ведаць што ты не адзін. Большасьць з нас ведае Зьмітра. І мы абураны, што зараз ён знаходзіцца за кратамі, толькі з-за таго, што любіць Беларусь,» — кажа адзін з арганізатараў.

У Салігорску плянуецца шэраг мерапрыемстваў у падтрымку маладога палітыка.