Рада краін Эўразьвязу пашырыла сьпіс неўязных асобаў

23/09/2006

Гэтым разам гэта судзьдзі і супрацоўнікі пракуратуры: Аляксей Рыбакоў, судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску, Сяргей Бортнік, супрацоўнік пракуратуры Маскоўскага раёну. Сяргей Бортнік выступаў у якасьці абвінаваўцы на працэсе над Аляксандрам Казуліным. Аляксей Рыбакоў выносіў прысуд.

Сьпіс папоўнілі таксама судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Леанід Ясіновіч і супрацоўнік пракуратуры Цэнтральнага раёну Андрэй Мігун, які выступаў абвінаваўцам у закрытым судзе над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства». Леанід Ясіновіч пакараў пазбаўленьнем волі чатырох сяброў «Партнэрства», двое зь якіх — Мікалай Астрэйка і Цімафей Дранчук — дагэтуль адбываюць пакараньне.

 

Любоў Лунёва
Радыё Свабода