На сёньня прызначаны суд над Міхаілам Субачам

25/09/2006

Моладзевага актывіста 16 верасьня затрымалі байцы спэцназу, калі ён вяртаўся з канцэрту ў рамках Джынсавага фэсту. Міхаіла Субача абвінавацілі з дробным хуліганстве.

18 верасьня ў судзе Савецкага раёну Менску адбылося першае паседжаньне ў гэтай справе. Судзьдзя Аксана Рэлява заслухала Міхаіла і сьведак з боку абароны і перанесла разгляд справы на 19 верасьня, паколькі ў суд не прыйшлі сьведкі з боку міліцыі.

19 верасьня Міхаіл Субач у суд не з’явіўся, спаслаўшыся на хваробу. Такім чынам разгляд справы ізноў быў перанесены на 25 верасьня.