ААН: Сітуацыя ў Беларусі толькі пагоршылася

29/09/2006

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі за апошні год пагардзілася. Такую думку ў інтэрвью з журналістамі 27 верасня выказаў спецыяльны дакладчык Савета ААН па правах чалавека Адрыян Северын. У прадстаўленым у аўторак Савету ААН па правах чалавека дакладзе пра сітуацыю ў рэспубліке А. Северын звярнуў асаблівую ўвагу на прэзідэнскія выбары, якія прайшлі ў сакавіку. Спецдакладчык падкрэсліў, што не можа назваць выбары сумленнымі і свабоднымі. У дакладзе ён таксама казаў аб арыштах прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і СМІ і аб выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі і журналістаў.

А. Северын асабліва падкрэсліў, што ўсю прадстаўленную ў дакладзе інфармацыю старанна правяралі розныя структуры Савета ААН па правах чалавека. «Нашы вынікі поўнасцю супалі,» — заявіў спецдакладчык.

Субяседнік БелаПАН выказаў шкадаванне, што не ўсе члены Савета ААН па правах чалавека згадзіліся з яго меркаваннем аб сітуацыі ў Беларусі. Так прадстаўнік Кубы назваў Беларусь «раскошнай краінай, дзе захоўваюцца ўсе права чалавека». У сваю чаргу А. Северын падкрэсліў, што «Беларусь — гэта еўрапейская краіна і адносіны тут да праў чалавека павінны быць адпаведнымі».

У сваіх рэкамендацыях краінам — членам ААН і Еўрапейскаму саюзу А. Северын адзначыў, што памылкова «патрабаваць ад Беларусі якіх-небудзь палітычных змен, але неабходна дамовіцца аб змяненні паводзін датычна супрацоўніцтва». Беларускія улады не супрацоўнічаюць з А. Северынам з моманту яго назначэння спецдакладчыкам па сітуацыі датычнай да правоў чалавека Ў Беларусі ў 2004 годзе.

Субяседнік БелаПАН не стаў разважаць аб перспектывах падаўжэння яго мандату. Ён толькі падкрэсліў, што «рашэнне аб гэтым пакуль не прынята». А. Северын паведаміў, што ў выпадку прадлення яго паўнамоцтваў у якасьці спецдакладчыка па Беларусі ён плануе і далей сачыць за сітуацыяй у рэспубліке, сустракацца з прадстаўнікамі краіны, каб атрымаць інфармацыю «з першых рук».

Афіцыйныя вынікі абмеркавання даклада А. Северына будуць апублікаваны ў бліжайшы час.

Як паведамлялась раней, замест працэдуры назначэння тэматычных спецдакладчыкаў савет ААН па правах чалавека плануе ўвесці механізм універсальнага краіннага агляду. Час ад часу ў кожнай стране ў супрацоўніцтве з урадам будзе праводзіцца поўны тэматычны аналіз. Да канца года спецыяльная працоўная группа плануе прадставіць рэкамендацыі па мэтазгоднасці працягу кожнага мандату.