Сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада жыхар Барысава Алесь Абрамовіч будуць судзіць за арганізацыю несанкцыянаванага пікету.
Сёньня зранку ля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Алесь Абрамовіч разгарнуў плякат: «Свабоду Казуліну і іншым палітзьняволенным».
Праз некалькі хвілінаў супрацоўнікі Службы аховы прэзыдэнта затрымалі А.Абрамовіча, а таксама журналістаў — карэспандэнтку Свабоды Галіну Абакунчык і карэспандэнтку тыднёвіка «Беларусы і рынак» Ксенію Алімаву
Пазьней журналістаў адпусьцілі.
Радыё Свабода