Дзень салiдарнасьцi ў Празе

21/11/2006

16 лiстапада а 19:00 гадзiне сярэднееўрапейскага часу на Kржыжoвнiцкі пляц ў Празе прыйшлі людзі, каб запалiць сьвечы салiдарнасьцi з Беларуссю. «За вашую ды нашую свабоду!» абвяшчаў транспарант манiфэстацыi. Напярэдаднi ўгодак «аксамітавай» рэвалюцыi ў Чэхаславаччыне гэты заклік гучыць асаблiва актуальна.

17 лiстапада споўнілася роўна 17 год, калi мірная дэманстрацыя некалькix дзесяткaў студэнтаў з Карлавага унiверсiтэта ў Празе перарасла ў агульнаграмадзянскi супрацiў камyнiстычнаму рэжыму ў Чэxаславаччыне.

16 лістапада актывісты чэскай ініцыятывы «Svobodne Belorusko» ня толькі запальвалі свечкі салідарнасці, але і распаўсюджвалі ўлёткі з інформацыяй аб падзеях у Беларусі і заклікам быць салідарнымі з беларусамі.