Кастрычніцкая плошча: «Верым! Можам! Пераможам!»

21/11/2006

Выйшла з друку кніга «Верым! Можам! Пераможам!».

У выданьне ўключаныя інтэрвію і ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў на Кастрычніцкай плошчы і тых, хто быў тады зьняволены. Таксама тут зьмешчаны ўспаміны журналістаў, якія былі ўдзельнікамі падзеяў Вясны-2006. Сярод іх –рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько, журналісты Зьміцер Панкавец і Арцём Лява.

У кнізе падаецца падрабязная хроніка падзеяў ад моманту абвяшчэньня прэзыдэнцкіх выбараў пры канцы 2005 году да разгону мітынгу ў Менску 25 сакавіка 2006 году. Кніга ілюстраваная фатаздымкамі. Яе склалі праваабаронцы і журналісты. Кніга «Верым! Можам! Пераможам!» надрукаваная ў Беластоку.