У Лёндане прайшла літургія за ўсіх, хто церпіць за Беларусь

21/11/2006

Беларусы, якія жывуць у Лёндане, узялі 16 лістапада ўдзел ў літургіі за зьніклых у Беларусі, іхныя сем’і і ўсіх тых, хто церпіць за Беларусь.

Са сталіцы Вялікай Брытаніі гаворыць вернік, грэка-каталік Ігар Лазарчук:

(Лазарчук: ) «Апостальскі візытатар для ўсіх беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан адслужыў сёньня літургію за ўсіх зьніклых, зьняволеных і сем’і тых, хто цярпіць за Беларусь. Там былі беларускія вернікі — сабраліся раніцай. Пасьля літургіі людзі пайшлі на працу».