Касацыйная скарга па справе Дашкевіча будзе разглядацца 15 сьнежня

23/11/2006

Разгляд касацыйнай скаргі па справе Зьмітра Дашкевіча прызначаны на 10.00 15 сьнежня. Аб гэтым праваабарончаму цэнтру «Вясна» паведаміў адвакат актывіста Аляксандр Галіеў. Калегія па крымінальных справах менскага гарадзкога суду разгледзіць скаргу і ў выпадку, калі не задаволіць яе, прысуд уступіць у законную сілу і Зьмітра Дашкевіча этапуюць у калёнію.

Актывіст па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА на Валадраскага. Учора яго наведаў адвакат.

Нагадаем, 1 лістапада Дашкевіча асудзілі на 1,5 гады калёніі агульнага рэжыму. Ён абвінавачаны ў парушэньні арт.193 – «дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».