28 лістапада, 19:00, Кастрычніцкая плошча. Акцыя салідарнасці з палітвязнямі

28/11/2006

28 лістапада а 19 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу Менска выйдуць людзі з партрэтамі асуджаных у Беларусі палітыкаў, каб зьвярнуць увагу кіраўнікоў краінаў-удзельніц СНД, якія знаходзяцца ў Менску на саміце, на беззаконьне і парушэньне правоў чалавека ў Беларусі.

Сёння ў Беларусі пазбаўленыя волі па палітычных матывах:

Аўтуховіч Мікалай, лідэр прадпрымальніцкага руху
Дашкевіч Зміцер, лідэр «Маладога Фронту»
Дранчук Цімафей, сябар грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі
Клімаў Андрэй, дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання
Казулін Аляксандр, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі
Крук Іван, актывіст Аб`яднанай грамадзянскай партыі
Лявонаў Юрый, актывіст прадпрымальніцкага руху
Разумаў Мікалай, актывіст прафсаюзнага руху
Севярынец Павел, моладзевы лідэр
Статкевіч Мікалай, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада»
Фінькевіч Артур, моладзевы лідэр
Садоўская Кацярына, праваабаронца