Цімох Дранчук атрымаў умоўна-датэрміновае вызваленьне

14/12/2006

Камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні на сваім пасяджэньні ў чацьвер пастанавіла вызваліць «партнэраўца» Цімоха Дранчука. Праўда, канчатковае рашэньне мусіць прыняць суд, які адбудзецца 22 сьнежня.

Нагадаем, што Ц. Дранчук быў арыштаваны 21 лютага і асуджаны да году калёніі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.