Беларускія студэнты ў Эстоніі зладзілі акцыю салідарнасьці

17/02/2007

Беларускія студэнты, якія вучацца ва ўнівэрсытэце Тарту ў Эстоніі, наладзілі акцыю салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі Беларусі. Каля цэнтральнага ўваходу ва ўнівэрсытэт яны паставілі партрэты зьніклых і палітвязьняў, у прыватнасьці моладзевых лідэраў Паўла Севярынца і Зьмітра Дашкевіча. Яны запалілі сьвечкі і раздаюць мінакам інфармацыйныя ўлёткі пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Падобныя акцыі праходзяць ва Ўкраіне, Польшчы і Галяндыі.