Салідарнасьць Наваградку

17/02/2007

Увечары 16-га лютага недзе а 20-ай гадзіне ў Наваградку адбылася акцыя Салідарнасьці з палітзьняволенымі Беларусі.

Недалёка ад помніка Адаму Міцкевіч было прымацавана шмат партрэтаў палітвязьняў, з патрабаваньнямі іх свабоды, пад якімі былі запаленыя сьвечы Салідарнасьці. Шмат моладзі, якая там адпачывала, бачыла гэтую акцыю, цікавілася ў чым сутнасьць і з прыемнымі ўражаньнямі адыходзіла. Патрэты заставаліся да самае позьняе ночы й да гэтага часу знаходзяцца на месцы правядзеньня акцыі.

Трэба дадаць, што зараз Наваградзкі Малады Фронт праводзіць інфармацыйную кампанію для жыхароў свайго горада. У Наваградку рэгулярна зьяўляюцца надпісы «Малады Фронт», у выпадку калі яны зафарбоўваюцца па загадзе кіраўніцтва, вельмі хутка ўзьнікае лёзунг «Малады Фронт не спыніць!». Таксама адмыслова перад Днём Салідарнасьці на платах у горадзе зьявілася даволі шмат графіці «16 — Дзень Салідарнасьці». На Акцыю Любові, якая адбылася 14-га лютага маладафронтаўцы на цэнтральных вуліцах горада раздавалі сьвяточныя валентынкі з зычэньнямі: Любові! Свабоды! Пераменаў!

 

Прэс-служба МФ