Прага ўжо год як салідарна зь Беларусьсю

20/02/2007

16-га лютага ў Празе прайшла традыцыйная акцыя «Дзень салідарнасьці з Беларусьсю». Гэтым днём адзначыўся год, як яе пачала праводзіць ініцыятыва «Свабодная Беларусь».

Акцыя падтрымкі Беларусі ў Чэхіі праводзілі й раней. Арганізавалі яе, напрыклад, чэская Amnesty Inernational, арганізацыя NESEhnutі, альбо Зьвяз беларусаў замежжа.

Да дня салідарнасьці 16-га лютага далучыліся больш за 50 чалавек. Як звычайна, актывісты «Свабоднай Беларусі» раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра сучаснае становішча ў краіне. Акцыяй вельмі былі зацікаўлены як турысты, так і жыхары Прагі.

На прыканцы мерапрыемства прагучалі словы падтрымкі на беларускай, чэскай і польскай мовах. Ініцыятыва «Свабодная Беларусь» будзе праводзіць акцыю «Дзень салідарнасьці» і ў наступны месяц.