Менск, 25 сакавіка, 12:00: Дзень волі

03/03/2007

25 сакавіка ў Менску мусіць адбыцца мірная дэманстрацыя з нагоды Дня волі. Аргкамітэт акцыі звяртаецца да беларускага грамадства з заклікам падтрымаць дэманстрацыю.

«Грамадзяне! Мы ня можам быць закладнікамі амбіцыяў аднаго чалавека, — гаворыцца ў заяве аргкамитэту. — Заклікаем усіх людзей, каго хвалюе свой ўласны лёс, лёс сваіх блізкіх, лёс нашай краіны, выйсьці 25 Сакавіка на Кастрычніцкую плошчу й запатрабаваць ад А.Лукашэнкі тэрмінова выканаць умовы Эўрапейскага Зьвязу. Кожны дзень прамаруджваньня пазбаўляе беларускія сем’і значнай часткі іх будучага дабрабыту, а нашу краіну штурхае ў эканамічную прорву.»

Сьвяткаваньне Дня волі пачнецца ў 12:00 на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Больш падрабязная інфармацыя — на сайце аргкамітэту Дня волі: http://25.svaboda.info/