У Барысаве і Дзяржынску прайшлі акцыі салідарнасьці

20/04/2007

16 красавіка больш як 30 актывістаў кампаніі «За свабоду!» сабраліся ў цэнтры Барысава каля Дома культуры і запалілі свечкі салідарнасьці з палітвязнямі і сем`ямі зніклых у Беларусі палітыкаў і журналіста. Такім чынам барысаўская моладзь адзначыла Дзень салідарнасці.

У Дзяржынску ў гэты дзень таксама прайшла акцыя салідарнасьці з палітвязнямі і сем`ямі рэпрэсаваных. Моладзевыя актывісты прыйшлі з запаленымі свечкамі да райвыканкама. Праз 10 хвілін пасля завяршэння акцыі да райвыканкама прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія сабралі і выкінулі свечкі, якія стаялі каля будынка.