Дзень cалідарнасьці ў Наваполацку

17/07/2007

З нагоды Дня cалідарнасьці група наваполацкіх актывістаў арганізавала інфармацыйны пікет. Яго ўдзельнікі раздавалі мінакам матэрыялы, датычныя зьніклых палітыкаў і беларускіх палітвязьняў, а таксама дэмакратычную прэсу.

Агулам у пікеце бралі ўдзел 7 чалавек. Работнікі міліцыі праверылі ў арганізатара акцыі Аляксея Трубкіна дакумэнты, але да затрыманьняў гэтым разам справа не дайшла.