Пікет у падтрымку палітвязняў у Варшаве

08/08/2007

7 жніўня каля амбасады Беларусі ў Варшаве адбыўся пікет у падтрымку экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна. Палітвязень вось ужо 500 дзён знаходзіцца ў зняволенні. Удзельнікі пікету — палітычныя бежанцы з Беларусі. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках нацыянальныя беларускія сцягі і сцягі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).