Палітвязень Андрэй Клімаў даслаў з Мазырскай выпраўленчай калоніі № 20 ліст кіраўніку Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку, датаваны 13 кастрычніка.
«Этапам у «сталыпіне» праз гомельскую турму прыбыў у Мазыр, — паведамляе Андрэй Клімаў. — Пакуль сяджу ў закрытым каранціне. Ужо паспеў прастыць…», — напісаў палітык..
Нагадаем, 1 жніўня Андрэй Клімаў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення свабоды за артыкул у Інтэрнэце. Суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў яго вінаватым у распаўсюджванні заклікаў да звяржэння ўлады. За апазіцыйную дзейнасць Андрэй Клімаў правёў раней у месцах пазбаўлення і абмежавання волі больш за 5 гадоў.
Усім, хто хоча падтрымаць Андрэя Клімава і напісаць яму ліст, прэс-служба АГП паведамляе адрас:
247760
Гомельская вобл.
г. Мазыр-11, ВК-20
Клімаву Андрэю Яўгенавічу