Вільня малілася за спачын душы Ірыны Казулінай

28/02/2008

У дзень пахаваньня Ірыны Казулінай за яе маліліся ў двух віленскіх касьцёлах. Памінальную імшу па Ірыне Казулінай па-беларуску справіў пробашч Ян Шуткевіч у касьцёле Сьвятога Барталамея, што на Зарэччы.

На імшу сабраліся прыхаджане касьцёлу і віленскія беларусы розных канфэсіяў ды грамадзкія актывісты.

Увечары за спачын душы Ірыны Казулінай маліліся на імшы ў віленскай архікатедры па-літоўску. На пачатку імшы ў архікафедральным саборы Вільні пробашч Рычардас Давейка расказаў пра Ірыну Казуліну, а таксама згадаў пра падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.