У Кіеве патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў

22/11/2008

Акцыя з патрабаваннем вызваліць Аляксандра Баразенку і астатніх беларускіх палітвязняў прайшла 22 лістапада ў Кіеве.

Маладзёжныя актывісты правялі яе каля будынку беларускай амбасады. Яны трымалі ў руках партрэты Аляксандра Баразенкі і скандавалі «Свабоду палітвязням!».

Пасля яе сканчэння актывістка кампаніі, Марта Маісеенка, выступіла на адным з мітынгаў, прысвечаных гадавіне «памаранчавай рэвалюцыі», дзе распавяла пра сітуацыю ў нашай краіне.

 

http://jeans-by.com