У Дзень салідарнасьці баранавіцкія маладафронтаўцы зладзілі некалькі акцый памяці

16/03/2009

У Дзень Салідарнасьці баранавіцкія маладафронтаўцы зладзілі некалькі акцый памяці.

Актывісты Баранавіцкага «Маладога Фронту» сталі ў цэнтры гораду, ля каменя гарадам-пабрацімам, з партрэтамі зьніклых беларускіх палітыкаў.

Моладзь усклала на камень бел-чырвона-белы сьцяг і ўшанавала памяць загінулых дзеячоў хвілінаю маўчаньня.

Таксама па вуліцах гораду былі разьлеплены ўлёткі зь інфармацыяй пра забітых вязьней беларускага рэжыму Захаранку, Завадзкага, Красоўскага, Карпенку і Ганчара; даведзеную да самазабойства салігорскую праваабаронцу Яну Палякову, зьняволеных Дубскага, Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенку, палітычных прызыўнікоў Шылу, Хведарука і Вячорку.

Пасьля юнакі традыцыйна ўсклалі кветкі да помніка ахвярам камуністычных рэпрэсій: гісторыя любіць паўторы…