У Нью-Ёрку адсвяткавалі Дзень Волі

27/03/2009

25 сакавіка акцыя на Дзень Волі прайшла ў Нью-Ёрку. Перад будынкам штаб-кватэры ААН на Манхэтэне адбыўся мітынг і дэманстрацыя ў гонар 91-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе сайт Хартыi`97.

Мерапрыемства праводзіла Аб’яднанне Беларускай Моладзі ў Амерыцы і Нью-Ёрскае аддзяленне БАЗА.

Пасля мітынгу адбылося ўрачыстае шэсце-дэманстрацыя да консульства Рэспублікі Беларусь. Дэманстранты паспрабавалі перадаць прадстаўнікам консульства віншаванні і запатрабавалі вярнуць Дню Волі статут нацыянальнага свята ў Беларусі.