У нядзелю ў Лондане пікетавалі амбасаду Беларусі

30/03/2009

У нядзелю беларусы Ангельшчыны зладзілі акцыю пратэсту супраць запрашэньня Лукашэнкі на саміт Эўрапейскага партнэрства ў Прагу.

Каля дзясятка чалавек пікетавалі беларускую амбасаду ў Лондане, разгарнуўшы бел-чырвона-белыя сьцягі і трымаючы плякаты "Эўропа без Лукашэнкі", "Нас не спыніць!" і іншыя.