Дзень Салідарнасці ў Жытоміры

17/04/2009

Актывісты моладзевых арганізацыяў Жытоміра (Украіна) зладзілі флэшмоб у падтрымку беларуса Ігара Коктыша, які ўжо 22 месяцы ўтрымліваецца ў Сімферопальскім СІЗА, дзе чакае экстрадыцыі ў Беларусь, паведамляе сайт http://zhitomir.info

Удзельнікі акцыі прайшлі па цэнтральных вуліцах гораду з украінскай і беларускай сімволікай. Усю дарогу ім перашкаджалі людзі ў чорным з маскамі Лукашэнкі на тварах. Удзельнікі флэшмобу, а таксама простыя мінакі напісалі словы падтрымкі Коктышу на спецыяльна вывешаных на сцяне аркушах паперы.