Акцыя салідарнасьці прайшла ў Магілёве

18/02/2011

У Магілёве 16 лютага прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Адбылася яна ў адным са спальных раёнаў гораду. Дзесятак паплечнікаў былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева ў руках зь ягонымі партрэтамі выйшлі на ажыўленую вуліцу раёну й зладзілі пікет. Пасьля акцыі партрэты зьняволенага палітыка ўдзельнікі раскінулі па паштовых скрынках.

За паўгадзіны акцыі міліцыянты на месцы яе правядзеньня не зьявіліся.

Гэта трэцяя акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Магілёве ад пачатку году. Дзьве папярэднія прайшлі на пешаходнай вуліцы Ленінскай. За акцыю 16 студзеня двое яе ўдзельнікаў Валянцін Лабачоў і Сяргей Нягацін былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі. Яшчэ адну ўдзельніцу, шматдзетную маці Натальлю Шкадун папярэдзілі.