9 краінаў далучаюцца да санкцый ЭЗ супраць Беларусі

03/03/2011

Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі, заявіла, што дзевяць эўрапейскіх краінаў далучыліся да санкцый Эўразьвязу супраць Беларусі.

У прэс-рэлізе, апублікаваным сёньня на сайце Рады Эўразьвязу, паведамляецца, што да санкцый супраць беларускага рэжыму далучыліся: Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісьляндыя (кандыдаты ў ЭЗ); Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія (патэнцыяльныя кандыдаты ў ЭЗ); Ліхтэнштэйн і Нарвэгія (удзельнікі Эўрапейскай эканамічнай прасторы).

У студзені гэтага году Эўразьвяз увёў санкцыі – візавую забароны і замарожаньне актываў – у адносінах да службовых асобаў Беларусі, адказных за парушэньне дэмакратычных стандартаў на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 ды за перасьлед апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.