Удзельнікі сабраліся каля беларускай амбасады з плякатамі на францускай і ангельскай мовах: «Увага, заражаная зона», «Лукашэнка — Чарнобыль для Беларусі», «Пуцін — Чарнобыль для Эўропы», «Крэмль — пагроза ядзернага тэрарызму для Эўропы».
Сэнс апошніх двух плякатаў кіраўнік Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Зьміцер Піменаў патлумачыў так:
«Грошай на будаўніцтва новай АЭС у Беларусі няма, таму іх будуць браць у Расеі. Адмыслоўцаў таксама няма, іх будуць запрашаць. Новая АЭС у Беларусі — гэта АЭС на мяжы Эўразьвязу, значыць, і ядзерная небясьпека паўстае перад усёй Эўропай».
Удзельнікі пікету раздавалі мінакам улёткі, напісаныя па-ангельску і па-француску, дзе апавядалася пра небясьпеку будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
Радыё Свабода