У Дзень салідарнасьці баранавіцкія маладафронтаўцы ўсклалі кветкі да помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
16 сьнежня актывісты Баранавіцкага Маладога Фронту запалілі сьвечкi і ўсклалі кветкі да крыжа, усталяванага ў памяць аб людзях, загінулых у гады сталінскага тэрору.
Шмат з тых, хто бязьвінна пацярпеў у савецкі час, у тым ліку вядомыя прадстаўнікі інтэлігенцыі, не рэабілітаваны і зараз, што сьведчыць пра пераймальнасьць таталітарнага камуністычнага рэжыма сучасным беларускім.
Прэс-служба МФ