20 студзеня, Ню-Ёрк: пікет ў падтрымку дэмакрaтыі на Беларусі

09/01/2007

У суботу, 20-га Студзеня ў 11:00 раніцы, ля будынку расейскага кансуляту ў Ню-Ёрку адбудзецца пікет пратэсту супраць антыбеларускай палітыкі Расеі і ў падтрымку дэмакрaтыі на Беларусі.

Расейскі кансулят у Ню-Ёрку знаходзіцца па адрасе:

9 East 91 Street (даезд цягнікамі мэтро 4,5,6 да прыпынку 86 St., або тая ж самая лінія 6 да прыпынку 96 St.).

Акцыя ладзіцца Беларускім Маладзёвым рухам.

Усіх неабыякавых запрашаем далучыцца й падтрымаць.