Амэрыканскія студэнты адзначылі Дзень Волі

29/03/2007

Студэнты ўнівэрсытэцкага каледжу ў Вартбургу (штат Аёва) правялі акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Акцыя была прымеркаваная да Дня Волі і прысьвячалася ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі. Яе арганізатарам выступіла прафэсар Паўлінка Сурвіла. Летась перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі студэнты гэтага каледжу сшылі джынсавы сьцяг для беларускіх студэнтаў і двойчы выходзілі на дэманстрацыю на вуліцы Вэвэрлі і на тэрыторыі Вартбурскага каледжу.

 

Радыё Свабода