Салідарнасьць з удзельнікамі Эўрапейскага Марша ў Бельгіі

17/10/2007

На знак салідарнасьці з удзельнікамі Эўрапейскага Марша на Беларусі 14 кастрычніка ў беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпэне адбыўся малебен за ўсіх змагароў за вольную Беларусь.

У Бруссэлі, у беларускім «Офісе за дэмакратычную Беларусь» адбыўся маніторынг падзеяў у Менску, што дало магчымасьць прысутным асобам у рэжыму on-line сачыць за ходам палітычнай акцыі на Беларусі. З цікавасьцю за падзеямі ў Беларусі сачылі эўрапейскія палітыкі і прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў. Беларускае

Беларускае Эўрапейскае Задзіночаньне і маладзёвая арганізацыя «Маладая Беларусь» падрыхтавалі да гэтага мерапрыемства свой адмысловы інфармацыйны бюлетэнь, дзе выказалі свой пункт гледжаньня на сёньняшнюю палітычную сытуацыю на Беларусі.