25 сакавіка ў Польшчы прайшлі акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю

27/03/2006

Сьвяточныя мерапрыемствы ў Варшаве пачаліся ад выступу на тэрыторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту ў цэнтры польскай сталіцы ўроцлаўскага рок-гурту Siddhartha. Потым прысутныя накіраваліся да будунку Беларускай амбасады — гэта даволі далёка — прыблізна 6-7 кілямэтраў. Увесь гэты шлях музыкі гурту Siddhartha ехалі на адмысловай плятформе, усталяванай на грузавіку і працягвалі граць. Каля амбасады было каля 500 чалавек — дзесяткі бел-чырвона-белых сьцягоў, транспаранты з партрэтамі зьніклых палітыкаў.

Прысутныя спрабавалі ўручыць прадстаўнікам амбасады пэтыцыю, у якой выказваецца пратэст супраць фальсыфікацыяў і жорсткіх разгонаў акцыяў пратэсту, аднак ніхто з будынку не выйшаў.

Тады ўдзельнікі акцыі пачалі сканадаваць «Амбасадар, так быць ня можа!»

Увесь час прысутныя на знак салідарнасьці ставяць подпісы на доўгай блакітнай стужцы, якая ў бліжэйшыя дні будзе адвезеная ў Беларусь.

На сценах амбасады праз пректар праглядаліся здымкі з акцыі пратэсту ў Мінску 25 сакавіка.

Урачысты канцэрт і вечарына з нагоды Дня Волі адбылася таксама ў Беластоку. Акцыя салідарнасьці прайшла ў Познані.

 

 

Фотографии акции