У Менску прайшла акцыя ў падтрымку моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава

26/07/2006

Сёньня ў Менску прайшла акцыя ў падтрымку моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава, які 22 ліпеня быў выкрадзены невядомымі людзьмі, моцна зьбіты і вывезены за межы сталіцы. Каля дзясятка маладзёнаў завязалі сабе чорнымі стужкамі рты і сталі ў ланцуг, закінуўшы рукі за галаву. «Мы лічым, што Дзяніса перасьледуюць за яго грамадзянскую пазыцыю і гэта недапушчальна», — гаварылася ва ўлётках, якія раздавалі на вуліцы Маскоўскай паплечнікі актывіста.