21 кастрычніка Нямецкае аддзяленне праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» правяло ў Магдэбурзе акцыю з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў, актывістаў грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі «Партнёрства» Мікалая Астрэйку і Цімафея Дранчука. Праваабаронцы выйшлі ў пікет у цэнтры Магдэбурга з плакатамі «Свабода сходаў у Беларусі — толькі за кратамі», «Свабоду Мікалаю Астрэйкі і Цімафею Дранчуку», «Свабода меркаванняў у Беларусі — толькі на паперы», «НДА ў Беларусі забароненыя».
Удзельнікі акцыі таксама збіралі подпісы пад петыцыяй з заклікам да Аляксандра Лукашэнкі неадкладна вызваліць палітвязняў.
На сайце, прысвечаным Беларусі belarus-actions.org можна знайсці петыцыю праваабаронцаў, якая будзе накіраваная Аляксандру Лукашэнку.
Нагадаем, што Цімафей Дранчук быў прысуджаны да аднаго году, а Мікалай Астрэйка да двух год калоніі агульнага рэжыму па абвінавачванні ў парушэнні ар.193 Крымінальнага кодэксу —«выступ ад імя незарэгістраванай арганізацыі».
Хартия-97