У чацьвер — вечарына памяці Завадзкага

13/05/2013

Вечарына памяці зьніклага журналіста Зьмітра Завадзкага адбудзецца ў Менску 16 траўня, у Дзень салідарнасьці зь сем’ямі загінулых і палітвязьнямі, паведамляе Радыё Свабода.

Мерапрыемства ладзяць Маладыя хрысьціянскія дэмакраты ў межах кампаніі «Мы не забудзем!»

Як паведаміла прэсавая служба БХД, вечарына распачнецца 16 траўня а 18-й гадзіне ў сядзібе БНФ у Менску, вуліца Чарнышэўскага, 3. Пакажуць фільм пра зьніклага журналіста.

Месяц таму, 16 красавіка, у Менску прайшла вечарына памяці былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, які зьнік амаль 14 гадоў назад.