Справа аб знікненні ў Беларусі Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і Завадскага трапіць у міжнародныя структуры

30/07/2010

Да 16 жніўня Аб’яднаная грамадзянская партыя падрыхтуе два звароты ў міжнародныя структуры аб расследаванні спраў зніклых у Беларусі Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і Завадскага.

Адзін зварот будзе накіраваны ў Савет Бяспекі ААН, а другі — у Еўрапейскі парламент.

— Ёсць прэцэдэнт, калі была створана адмысловая камісія па расследаванні забойства былога прэзідэнта Судана. Адпаведна існуе шанц, што пытанне аб зніклых у Беларусі будзе разгледжана

ў Савеце Бяспекі ААН. Сітуацыя аб зніклых у Беларусі разглядалася

ў ПАСЕ, быў падрыхтаваны даклад Хрыстаса Пургурыдэса і была прынятая адмысловая рэзалюцыя. Чаму б тады не зладзіць адмысловыя слуханні ў Еўрапейскім парламенце? — зазначае старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Палітык разлічвае, што да расследавання справы зніклых далучацца еўрадэпутаты, якія ўжо некалькі гадоў актыўна займаюцца беларускім пытаннем.