28 сакавіка ў Вільні на Сядзібе Таварыства беларускай культуры адбылася сьвяточная вечарына, прысьвечаная гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
У сьвяточным мерапрыемтве ўдзельнічалі былы палітвязень і кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін і старшыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч.
Спадар Казулін у сваёй прамове акрэсьліў сучасную палітычную сытуацыю вакол Беларусі ў Эўропе і негатыўна ацаніў запрашэньне Лукашэнкі ў Прагу.
Зьміцер Дашкевіч павіншаваў удзельнікаў вечарыны з урачыстасьцямі і падчас выступу падвёў вынікі адзначэньня Дня Волі ў Менску.
Прэс-служба МФ